Lyavoniha (Лявоніха)
Ой, Лявоніха, Лявоніха мая!Спамяну цябе ласкавым словам я, --Чорны пух тваіх загнутых брывянят,Вочы яркія, вясёлы іх пагляд;Спамяну тваю рухавую пастаць,Спамяну, як ты умела цалаваць.
Ой, Лявоніха, Лявоніха мая!Ты пяяла* галасней ад салаўя,Ты была заўсёды першай у танку –І ў «Мяцеліцы», і ў «Юрцы», і ў «Бычку»;А калі ты жаці станеш свой загон**,Аж дзівуецца нядбайліца*** Лявон.
Ой, Лявоніха, Лявоніха мая!У цябе палова вёскі -- кумаўя.Знала ты, як запрасіць, пачаставаць,І дарэчы слова добрае сказаць,І разважыць, і у смутку звесяліць,А часамі -- і да сэрца прытуліць.
Ой, Лявоніха, Лявоніха мая!Дай жа бог табе даўжэйшага жыцця,Дай на свеце сумным радасна пражыць,Усіх вакол, як весяліла, весяліць.Хай ніколі не забуду цябе я.Ой, Лявоніха, Лявоніха мая!