Alieksandryna (Александрына)
Мне не забыцца песні той даўняе вясны:- На Мурамскай дарожцы стаялі тры сасны...Цяпер магу прызнацца, тады пачаў кахаць,Цябе з ніякай кветкай не мог я параўнаць.
Александрына! Цяпер прыйшла зіма...Александрына! Шукаю я - няма!Александрына! I з песняй ты цвіла...Александрына! Якою ты была!
Сказаць, што васілёчак, дык фарба ў ім адна,Сказаць, што ты лілея, - сцюдзёная ж яна.Сказаць, што ты званочак... Ды ўсіх жа мала іх!..Такою ты здалася ў семнаццаць год маіх.
Александрына! Цяпер прыйшла зіма...Александрына! Шукаю я - няма!Александрына! I з песняй ты цвіла...Александрына! Якою ты была!