Moy rodny kut (Мой родны кут)
Мой родны кут, як ты мне мiлы!..Забыць цябе ня маю сiлы!Не раз, утомлены дарогай,Жыццём вясны мае убогай,К табе я ў думках залятаюI там душою спачываю...I там душою спачываю...
Вось як цяпер, перада мноюЎстае куточак той прыгожа,Крынiчкi вузенькае ложаI елка ў пары з хваiною,Абняўшысь цесна над вадою,Як маладыя ў час кахання,Ў апошнi вечар раставання.
Люблю цябе, мой бераг родны,Дзе льецца Нёман срэбраводны,Дубы дзе дружнай чарадоюСтаяць, як пешы, над вадою.Мой родны кут, як ты мне мiлы!..Забыць цябе ня маю сiлы!Забыць цябе ня маю сiлы!