Dobry vechar, dzyauchynachka (Добры вечар, дзяўчыначка)
- Добры вечар, дзяўчыначка, куды ідзеш?Скажаш ты мне праўдачку, дзе жывеш?- Я жыву ля рэчанькі, ля вады,Збудаваўшы хатачку зь лебяды.
Я пастаўлю коніка ля варот,А сам да дзяўчыначкі на парог.- Адчыні, дзяўчыначка, адчыні,Сама сабе крыўдачкі не чыні.
- Я ж цябе ня буду дзьверы адчыняць,Бо ты будзеш целу ночку начаваць.- Ой ня буду, дзеванька, ня буду,Як узыйдзе месячык - паеду.
Як узышаў месячык і зара:- Бывай-бывай, дзеванька здарава.Я пастаўлю коніка на таку:-Чакай-чакай, дзеванька, да року.
- Хіба ж у мяне розуму замала,Каб я цябе да року чакала?- Добры вечар, дзяўчыначка, куды ідзеш?Скажаш ты мне праўдачку, дзе жывеш?