Pagonya (Пагоня)
Верш Максіма БагдановічаМузыка Міколы Куліковіча
Толькi ў сэрцы трывожным пачуюЗа краiну радзiмую жах, -Ўспомню Вострую Браму сьвятуюI ваякаў на грозных канях.
Ў белай пене праносяцца конi,Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць -Старадаўняй Лiтоўскай ПагонiНе разьбiць, не спынiць, не стрымаць.
У бязьмерную даль вы ляцiце,А за вамi, прад вамi - гады.Вы за кiм у пагоню сьпяшыце?Дзе шляхi вашы йдуць i куды?
Мо яны, Беларусь, панясьлiсяЗа тваiмi дзяцьмi ўздагон,Што забылi цябе, адраклiся,Прадалi i аддалi ў палон?
Бiце ў сэрцы iх - бiце мячамi,Не давайце чужынцамi быць!Хай пачуюць, як сэрца начамiАб радзiмай старонцы балiць.
Мацi родная, Мацi-краiна!Ня ўсьцiшыцца гэтакi боль…Ты прабач, Ты прымi свайго сына,За Цябе яму ўмерцi дазволь!..
Ўсё лятуць i лятуць тыя конi,Срэбнай збруяй далёка грымяць…Старадаўняй Лiтоўскай ПагонiНе разьбiць, не спынiць, не стрымаць.