Alesia (Алеся)
Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая!Чаму так горка, не магу я зразумець...Шкада заранкi мне, што ў небе дагараеНа ўсходзе дня майго, якому ружавець.
Пайшла, нiколi ўже не вернешся, Алеся,Бывай, смуглявая, каханая, бывай!Стаю на ростанях былых, а з паднябесьсяСамотным жаўранкам звiнiць i плача май.
Пайшла, пакiнуўшы мне золкi i туманы,Палынный жаль смугой ахутаных дарог.Каб я хвiлiнаю нанесеныя раныГадамi ў сэрцы заглушыць сваiм не мог!
Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.Бывай смуглявая, каханая, бывай.Стаю на ростанях былых, а з паднябесьсяСамотным жаўранкам зьвініць і плача май.