Rushniki (Рушнiкi)
У суботу Янка ехаў ля ракі.Пад вярбой Алёна мыла рушнікі.- Пакажы, Алёна, броду земляку,Дзе тут пераехаць на кані раку?
- Адчапіся, хлопец, едзь абы куды,Не муці мне толькі чыстае вады.У маркоце Янка галавой панік,Упусціла дзеўка беленькі рушнік.
- Янка, мой саколік, памажы хутчэй,Ой, плыве-знікае рушнічок з вачэй!- Любая Алёна, я ж вады баюсь,Пацалуй спачатку, бо я утаплюсь.
Супыніўся гнеды пад вярбой густой,Цалавала Янку Лена над ракой.Стала ціха-ціха на ўсёй зямлі...Па рацэ далёка рушнікі плылі.