Zavushnitsy (Завушніцы)
О, колькі раз прасіў яНазначыць мне спатканьне,О, колькі раз хацеў яПрызнацца ёй у каханьні.
Ды ўсё перашкаджалі,Калі дзяўчыне верыць,То павадак вясновы,То прымаразак-шэрань.
Але і я ўпарты,І, каб свайго дабіцца,Прасіў я шчыра майстраЗрабіць ёй завушніцы.
На гэтых завушніцахЯ напісаў закляцьце -Усё што не сказаў ёй,А ў чым хацеў прызнацца.
Сягодня не ўцячэ ўжоАд слоў маіх гарачых,Ні ў час калі сьмяецца,Сьпявае, або плача.
Ні ў час, калі прыляжа,Змарыўшыся ў зьмярканьне.Зьвіняць ёй завушніцыУсё пра маё каханьне.