Сьнег
Снег...Горад губляе зрок.КрокУ змрок ад святла, і зноўКолер, як белы снег…Горад твойСтаў караблём,Лёдам забраны ў палон.
Ты --Ведаеш пэўна, якСнегНам пакідае знак.Ён робіць заўсёды так…Горад твой,Сонцам сагрэты,Плыве па вясновай вадзе.
Але --Ці дадзена нам зразумець?КамуДзячыць за цеплыню,Што зводзіць няспынна снег…Сто доўгіх дзёнМацнейшым быў ён,І раптам знікае за пяцьЦёплых дзён.