Lyapis Trubetskoy "Mesyats (Месяц)" paroles

Traduction vers:enplruuk

Mesyats (Месяц)

У дзяцінстве чакаў цемру,З'яўляўся хвалюючы сэнс.Вадзіў індзейскую хэўруУ цёмны Кайкаўскі лес.

Глядзеў у глыбокі калодзеж:Там жыў бяскрылы анёл.Шукаў чарадзея, а дзе ж ён?Хацеў, каб на месяц адвёў.

Месяц, братка мой!Месяц мой!Месяц, братка мой!Месяц мой!

Хаваўся ў цудоўны асіннік,Дзядуля шукаў з бізуном.Наводзіў на поўнач гадзіннік,Каб здацца ночы ў палон.

Вера мая — восень,Сонца — толькі ў снах.Маіх архангелаў — восем,Ляцяць, як птушкі на дах.

Месяц, братка мой!Месяц мой!Месяц, братка мой!Месяц мой!

Ici on peut trouver les paroles de la chanson Mesyats (Месяц) de Lyapis Trubetskoy. Ou les paroles du poème Mesyats (Месяц). Lyapis Trubetskoy Mesyats (Месяц) texte. Peut également être connu par son titre Mesyats Mesyac (Lyapis Trubetskoy) texte.