Ruzhovyya akulyary (Ружовыя акуляры)
Ружовыя акулярыАдзеў ды хадзі шчаслівы.Навошта табе фармулярыЗагады ды дырэктывы?
Хавайся, братка, у мрояхАд сацыяльнай машыны.Сокал ляціць па-над гароюВоля – мая айчына.
Навошта гэтыя межы?Калі за іх рэжуць.Навошта гэтыя гімны?Калі за іх гінуць.
Ружовыя акулярыАдзеў ды хадзі свабодны.Дзяржава шукае ахвяруШукае тых, хто не згодны.
Не згодны быць памяркоўнымВерыць у рай па экране.Сокал ляціць па-над лесам цудоўнымВоля – маё каханне.
Навошта гэтыя межы?Калі за іх рэжуць.Навошта гэтыя гімны?Калі за іх гінуць.
Дзяржава табе гарантуе жыццёЧарка, шкварка, ланцуг – вось і ўсё.
Толькi малiся штандартам уладыГлядзi па БТ святую нараду.Дзяржава табе гарантуе райТолькi ў Суперлато гуляй.
Кватэра, фазэнда, хлеў, парасёЧарка, шкварка, ланцуг – вось і ўсё.
Навошта гэтыя межы?Калі за іх рэжуць.Навошта гэтыя гімны?Калі за іх гінуць.